Клініка-дыягнастычная лабараторыя

Загадчык клініка-дыягнастычнай лабараторыі
Жукоўская Дзіна Аляксандраўна
урач лабараторнай дыягностыкі, вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі.
Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в вашем браузере должен быть включен Javascript.
Клініка-дыягнастычная лабараторыя УАЗ «Гарадская гінекалагічная бальніца» выконвае шырокі спектр даследаванняў, уключаючы:
- гематалагічныя,
- агульнаклінічныя,
- імунагематалагічныя,
- біяхімічныя,
- імунахімічныя (анкамаркеры і гармоны),
- даследаванні гемастазу.
Клініка-дыягнастычная лабараторыя нашай бальніцы размяшчаецца ў спецыяльна абсталяваных памяшканнях, якія поўнасцю адпавядаюць патрабаванням правілаў аб упарадкаванні, эксплуатацыі і тэхніцы бяспекі.
У дадзены момант наша клініка-дыягнастычная лабараторыя з’яўляецца важнай, шматфункцыянальнай структурай, якая праводзіць разнастайныя віды даследаванняў з выкарыстаннем сучаснай лабараторнай тэхнікі.
Сучаснае лячэнне хворых стацыянара непарыўна звязана з даследаваннямі, якія выконваюцца ў клініка-дыягнастычнай лабараторыі.
Для ўзяцця біяматэрыялу выкарыстоўваюцца аднаразовыя бяспечныя вакуумныя сістэмы. Кожнай заяўцы і ўзору біяматэрыялу прысвойваецца ўнікальны штрых-код.
Клініка-дыягнастычная лабараторыя абсталявана інфармацыйнай сістэмай (ЛІС), якая дазваляе адсочваць рух пробаў ад моманту рэгістрацыі да моманту раздрукоўкі бланкаў вынікаў.
У нашай клініцы штодзённа праводзіцца кантроль якасці лабараторных даследаванняў.
Клініка-дыягнастычная лабараторыя валодае сучасным лабараторным абсталяваннем:
- аўтаматычны гематалагічны аналізатар «YUMIZEN H500 ОТ», «HORIBA ABX SAS», Францыя;
- аўтаматычны біяхімічны аналізатар «AU 480», «Beckman Coulter», ЗША.
- аўтаматычны аналізатар гемастазу «AC-4», HELENA, Вялікабрытанія;
- аўтаматычны аналізатар мачы «SYSMEX UX 2000», Японія;
- аўтаматычны імунахімічны аналізатар «Cobas e411», «ROCHE Diagnostics», Швейцарыя.
Лабараторыя прымяняе рэагенты вядучых сусветных і айчынных вытворцаў, выконвае сучасныя методыкі даследаванняў.
У клініка-дыягнастычнай лабараторыі УАЗ «Гарадская гінекалагічная бальніца» працуе высокакваліфікаваны персанал.
Метады, якія прымяняюцца ў нашай клініка-дыягнастычнай лабараторыі, адрозніваюцца высокай аналітычнай надзейнасцю.